Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пуанты, , м.

Балетныя туфлі з цвёрдым наском.

  • Стаяць на пуантах, танцаваць на пуантах (абапіраючыся на наскі такіх туфель).

публіка, , ж., зб.

  1. Людзі, якія знаходзяцца дзе-н. у якасці гледачоў, слухачоў, наведвальнікаў і пад., а таксама ўвогуле — людзі, грамадства.

    • Тэатральная п.
    • Чытацкая п.
    • На публіку (гаварыць, рабіць і пад.: напаказ; разм. неадабр.).
  2. Грамадства або асобныя людзі, аб’яднаныя па якіх-н. агульных прыметах (разм. м. або неадабр.).

    • Няварта вадзіцца з такой публікай.

публікаваць, ; незак.

Аб’яўляць для агульнага ведама праз друк.

  • П. матэрыялы з’езда.

|| зак. апублікаваць, .

|| наз. апублікаванне, .

|| наз. публікацыя, і публікаванне, .

публікацыя, , ж.

  1. гл. публікаваць.

  2. Тое, што апублікавана, надрукавана.

    • Газетная п.

публіцыст, , м.

Пісьменнік, які займаецца публіцыстычнай дзейнасцю.

|| ж. публіцыстка, .

|| прым. публіцысцкі, .

публіцыстыка, , ж.

Літаратура па грамадска-палітычных пытаннях сучаснасці.

|| прым. публіцыстычны, .

публічны, .

  1. Які ажыццяўляецца ў прысутнасці публікі, адкрыты.

    • Публічнае выступленне.
    • Публічна (прысл.) заявіць.
  2. Прызначаны для шырокага наведвання, агляду і пад.

    • Публічная бібліятэка.
    • Публічная выстаўка.

  • Публічны дом — памяшканне, дзе прастытуткі прымаюць наведвальнікаў.

пуга, , ж.

Прымацаваны да пугаўя кавалак спецыяльна звітай вяровачкі або сырамяці, якім паганяюць жывёлу.

  • Раменная п.

  • Як пугаю па вадзе (разм.) — без пэўнага выніку, без знаку.

|| памянш. пужка, .

  • Слаўную пужку звіў.

пугаўё, , н.

Дзяржанне, да якога прымацоўваецца пуга.

пугач, , м.

Дзіцячая цацка ў выглядзе пісталета.