Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пявун, , м. (разм.).

Той, хто любіць пець, многа спявае.

|| ж. пявуха, .

пявучы, .

Меладычны, падобны на спеў.

  • Пявучая гаворка.

|| наз. пявучасць, .

пядзенік, , м.

Начны матыль-шкоднік, вусені якога, рухаючыся, выгінаюць сярэднюю частку цела, нібы мераюць зямлю пядзямі.

пядзя, , ж.

Старая мера даўжыні, роўная адлегласці паміж расшыранымі вялікім і ўказаным пальцамі.

  • Лоб на сем пядзяў (разм.) — вельмі разумны.

  • Ні пядзі (не аддаць, не ўступіць і пад.) (разм.) — нават самай малой часткі.

пякарны, .

Які мае адносіны да выпечкі хлеба.

  • Пякарная справа.

пякарня, , ж.

Прадпрыемства па выпечцы хлебных вырабаў.

пякельны, .

  1. гл. пекла.

  2. перан. Вельмі моцны, а таксама нясцерпны (пра што-н. непрыемнае; разм.).

    • Пякельная спёка.
    • П. боль.

пякотка, , ж.

Адчуванне пякучага болю ў страваводзе.

пякучы, .

  1. Здольны спальваць, паліць, які выклікае адчуванне апёку.

    • Пякучыя прамяні сонца.
    • П. боль.
  2. перан. Які востра перажываецца, пакутлівы.

    • Пякучае гора.

|| наз. пякучасць, .

пялегаваць, ; незак. (разм.).

Песціць, любоўна даглядаць.

  • П. дзіця.

|| наз. пялегаванне, .