Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пыж, ✂, м.

  1. Войлачная Лямцавая ці кардонная затычка, якой забіваюць зарад у зброі, што зараджаецца з дула.

  2. Пракладка ўсярэдзіне патрона, якая аддзяляе зарад ад кулі, шроту.

|| прым. пыжовы, ✂.

пыжык, ✂, м.

Цяля паўночнага аленя ва ўзросце да аднаго месяца, а таксама футра яго.

|| прым. пыжыкавы, ✂.

  • Пыжыкавая шапка.

пыкаць, ✂; незак. (разм.).

Гаварыць невыразна, неразборліва.

|| наз. пыканне, ✂.

пыл, ✂, м.

  1. Найдрабнейшыя сухія часцінкі, якія лятаюць у паветры або аселі на паверхню чаго-н.

    • Сціраць п. з мэблі.
    • Дарожны п.
    • Аж п. курыць.
    • П. у вочы пускаць (перан. хвалячыся, абманваць; разм.).
  2. Тое, што і пылок (у 2 знач.).

|| памянш. пылок, ✂.

|| павел. пылішча, ✂.

|| прым. пыльны, ✂ і пылавы, ✂.

  • Пыльнае паветра.
  • Пылавыя буры (буры, якія ўзнімаюць пыл, пясок, слаі ўрадлівай глебы і пераносяць іх за тысячы кіламетраў).

пыла...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да пылу (у 1 знач.), напр. пылаадсмоктвальны, пылаадсос, пылаахоўны, пылаводанепранікальны, пылаўлоўнік, пылаўлоўны, пылаўсмоктвальны, пылаўтварэнне.

пылападобны, ✂.

Які мае выгляд пылу, парашку.

|| наз. пылападобнасць, ✂.

пыласос, ✂, м.

Апарат для ачышчэння ад пылу памяшканняў, мэблі.

|| прым. пыласосны, ✂.

пылінка, ✂, ж.

Часцінка пылу.

пыліць, ✂; незак.

  1. Узнімаць, наносіць пыл.

    • П. венікам.
  2. Пакрываць пылам.

    • П. адзенне.

|| зак. напыліць, ✂ і запыліць, ✂.

|| звар. пыліцца, ✂.

|| зак. запыліцца, ✂.

пылок, ✂, м.

  1. гл. пыл.

  2. Мужчынскія палавыя клеткі расліны, якія знаходзяцца ў тычынках і апладняюць расліну пры пападанні на рыльца песціка.

|| прым. пылковы, ✂.