Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

п’едэстал, , м.

  1. Пастамент, падножжа статуі, калоны, вазы і пад.

    • П. абеліска.
    • Скінуць каго-н. з п’едэстала (перан. пазбавіць высокага становішча, аўтарытэту).
  2. Узвышэнне, на якое ўзнімаюцца пераможцы ў спартыўных спаборніцтвах, конкурсах і пад. для атрымання ўзнагароды.

|| прым. п’едэстальны, .

п’еса, , ж.

  1. Драматычны твор, прызначаны для пастаноўкі на тэатральнай сцэне.

  2. Невялікі музычны інструментальны твор (спец.).

    • П. для баяна.

п’янаваты, .

Злёгку п’яны.

  • Насупраць сядзеў п. дзядзька.

п’янець, ; незак.

Станавіцца п’яным.

  • П. ад адной чаркі.
  • П. ад шчасця (перан.).

|| зак. зап’янець, , сп’янець, і ап’янець, .

|| наз. ап’яненне, .

п’яніца, , м.; , ж..

Той, хто п’янствуе, алкаголік.

  • Непрабудны п.

п’яніць, ; незак.

Рабіць п’яным.

  • Віно п’яніць.
  • Духмяны пах квецені п’яніў галовы.
  • Поспехі п’яняць (перан.).

|| зак. ап’яніць, .

п’янка, , ж. (разм.).

  1. Гулянка, дзе многа п’юць спіртных напіткаў.

    • Справіць п’янку.
  2. Тое, што і п’янства.

    • Прагулы з-за п’янкі.

п’янкі, .

Тое, што і п’янлівы.

|| наз. п’янкасць, .

п’янлівы, .

Які прыводзіць да стану ап’янення, хмельны.

  • П. водар.

|| наз. п’янлівасць, .

п’янства, , н.

Пастаяннае і празмернае ўжыванне спіртных напіткаў.

  • Тут раней панавала невыводнае п.