Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

птаства, ✂, н., зб.

Птушкі.

птах, ✂, м. (разм.).

Птушка (звычайна вялікая).

пташка, ✂, н. (разм.).

Дробная птушка.

|| памянш. птушанятка, ✂.

птушка, ✂, ж.

  1. Пакрытая пер’ем і пухам пазваночная жывёліна з крыламі, дзвюма канечнасцямі і дзюбай.

    • Вадаплаўныя птушкі.
    • Пеўчыя птушкі.
    • Вольная п. (таксама перан. пра свабоднага, ні ад каго не залежнага чалавека).
    • Важная п. (перан. пра важнага чалавека; разм.).
  2. зб. Такія жывёлы як прадмет развядзення, палявання, прадукт харчавання.

    • Хатняя п.
    • Рэзаная п.
    • Марожаная п.
  3. Паметка ў выглядзе дзвюх рысак, якія ўтвараюць востры вугал унізе.

    • Паставіць птушку на полі сшытка.

|| памянш. птушачка, ✂.

|| прым. птушыны, ✂.

  • З птушынага палёту (з вышыні, адкуль усё відаць).
  • Жыць на птушыных правах (не маючы трывалага становішча, забеспячэння; разм.).
  • Толькі птушынага малака не хапае (пра поўны дастатак; разм. жарт.).

птушкагадоўля, ✂, ж.

Развядзенне свойскай птушкі як галіна сельскай гаспадаркі.

|| прым. птушкагадоўчы, ✂.

птушкалоў, ✂, м.

Чалавек, які займаецца лоўляй птушак (пераважна пеўчых).

птушкалоўства, ✂, н.

Лоўля птушак як промысел.

птушкаферма, ✂, ж.

Прадпрыемства, якое займаецца развядзеннем свойскай птушкі.

  • Саўгасная п.

птушнік, ✂, м.

  1. Памяшканне для свойскай птушкі.

  2. Работнік, які даглядае свойскую птушку.

|| ж. птушніца, ✂.