птушка, , ж.

  1. Пакрытая пер’ем і пухам пазваночная жывёліна з крыламі, дзвюма канечнасцямі і дзюбай.

    • Вадаплаўныя птушкі.
    • Пеўчыя птушкі.
    • Вольная п. (таксама перан. пра свабоднага, ні ад каго не залежнага чалавека).
    • Важная п. (перан. пра важнага чалавека; разм.).
  2. зб. Такія жывёлы як прадмет развядзення, палявання, прадукт харчавання.

    • Хатняя п.
    • Рэзаная п.
    • Марожаная п.
  3. Паметка ў выглядзе дзвюх рысак, якія ўтвараюць востры вугал унізе.

    • Паставіць птушку на полі сшытка.

|| памянш. птушачка, .

|| прым. птушыны, .

  • З птушынага палёту (з вышыні, адкуль усё відаць).
  • Жыць на птушыных правах (не маючы трывалага становішча, забеспячэння; разм.).
  • Толькі птушынага малака не хапае (пра поўны дастатак; разм. жарт.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)