Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пякарны, .

Які мае адносіны да выпечкі хлеба.

  • Пякарная справа.

пякарня, , ж.

Прадпрыемства па выпечцы хлебных вырабаў.

пякельны, .

  1. гл. пекла.

  2. перан. Вельмі моцны, а таксама нясцерпны (пра што-н. непрыемнае; разм.).

    • Пякельная спёка.
    • П. боль.

пякотка, , ж.

Адчуванне пякучага болю ў страваводзе.

пякучы, .

  1. Здольны спальваць, паліць, які выклікае адчуванне апёку.

    • Пякучыя прамяні сонца.
    • П. боль.
  2. перан. Які востра перажываецца, пакутлівы.

    • Пякучае гора.

|| наз. пякучасць, .