Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пячатаць, ✂; незак.

Узнаўляць (фотаздымак) з негатыва.

|| зак. напячатаць, ✂.

|| наз. пячатанне, ✂.

  • П. фотаздымкаў.

пячатка, ✂, ж.

Тое, што і пячаць.

  • Засведчыць подпіс пячаткай.

пячаць, ✂, ж.

  1. Прылада з наразнымі знакамі для адціскання іх на чым-н. (на паперы, воску, сургучы), а таксама сам адбітак гэтых знакаў, які служыць звычайна для сведчання чаго-н.

    • Сургучная п.
    • Прылажыць п. да паперы.
    • За сямю пячацямі (перан. пра што-н. зусім недаступнае).
    • П. маўчання (перан. пра забарону гаварыць, пра маўклівасць; кніжн.).
  2. перан., чаго. Знак, след, адбітак чаго-н. (высок.).

    • П. спакою.
    • П. гора на твары.

пячкур, ✂, м.

Невялікая рачная рыба сямейства карпавых.

|| прым. печкурыны, ✂.

пячнік, ✂, м.

Майстар, які робіць і рамантуе печы.

|| прым. пячніцкі, ✂.

пячонка, ✂, ж.

  1. Печань жывёлы як ежа.

    • Паштэт з пячонкі.
  2. Тое, што і печань (разм.).

    • Камяні ў пячонцы.

◊

  • У пячонках сядзець у каго (разм. неадабр.) — вельмі непакоіць каго-н., дапякаць каго-н.

|| прым. пячоначны, ✂ і пячонкавы, ✂.

пячора, ✂, ж.

Пустая прастора пад зямлёй або ў горным масіве, якая мае выхад на паверхню.

  • Сталактытавыя пячоры.

|| прым. пячорны, ✂.

пячорны, ✂.

  1. гл. пячора.

  2. Які адносіцца да дагістарычных часоў, да жыцця першабытных людзей у пячорах.

    • П. чалавек.
    • П. перыяд.

пячорысты, ✂.

  1. З вялікай колькасцю пячор.

    • П. край.
  2. Губчаты па будове, з вялікай колькасцю пустот, каналаў (спец.).

    • Пячорыстае цела.

|| наз. пячорыстасць, ✂.

пячурка, ✂, ж.

  1. Невялікая ніша ў сцяне печы.

    • Паставіць збан з малаком у пячурку.
  2. Невялікая, звычайна часовая печка.