пячаць, , ж.

  1. Прылада з наразнымі знакамі для адціскання іх на чым-н. (на паперы, воску, сургучы), а таксама сам адбітак гэтых знакаў, які служыць звычайна для сведчання чаго-н.

    • Сургучная п.
    • Прылажыць п. да паперы.
    • За сямю пячацямі (перан. пра што-н. зусім недаступнае).
    • П. маўчання (перан. пра забарону гаварыць, пра маўклівасць; кніжн.).
  2. перан., чаго. Знак, след, адбітак чаго-н. (высок.).

    • П. спакою.
    • П. гора на твары.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)