Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пута, ✂, н.

  1. Вяроўка, якой перавязваюць пярэднія ногі каню ў час пасьбы.

  2. мн. Вяроўкі, рамяні і пад., якімі звязваюць рукі і ногі для пазбаўлення свабоды рухаў (уст.).

  3. мн., перан. Тое, што пазбаўляе волі, прыгнятае.

    • Путы рабства.

путаць, ✂; незак.

Звязваць путам ногі коням.

  • П. каня.

|| зак. спутаць, ✂.

|| наз. путанне, ✂.

путч, ✂, м. (кніжн.).

Спроба дзяржаўнага перавароту, а таксама арганізаваны групай змоўшчыкаў сам пераварот.

|| прым. путчысцкі, ✂.

путчыст, ✂, м.

Удзельнік путчу.

|| прым. путчысцкі, ✂.