Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

публіка, ✂, ж., зб.

  1. Людзі, якія знаходзяцца дзе-н. у якасці гледачоў, слухачоў, наведвальнікаў і пад., а таксама ўвогуле — людзі, грамадства.

    • Тэатральная п.
    • Чытацкая п.
    • На публіку (гаварыць, рабіць і пад.: напаказ; разм. неадабр.).
  2. Грамадства або асобныя людзі, аб’яднаныя па якіх-н. агульных прыметах (разм. м. або неадабр.).

    • Няварта вадзіцца з такой публікай.

публікаваць, ✂; незак.

Аб’яўляць для агульнага ведама праз друк.

  • П. матэрыялы з’езда.

|| зак. апублікаваць, ✂.

|| наз. апублікаванне, ✂.

|| наз. публікацыя, ✂ і публікаванне, ✂.

публікацыя, ✂, ж.

  1. гл. публікаваць.

  2. Тое, што апублікавана, надрукавана.

    • Газетная п.

публіцыст, ✂, м.

Пісьменнік, які займаецца публіцыстычнай дзейнасцю.

|| ж. публіцыстка, ✂.

|| прым. публіцысцкі, ✂.

публіцыстыка, ✂, ж.

Літаратура па грамадска-палітычных пытаннях сучаснасці.

|| прым. публіцыстычны, ✂.

публічны, ✂.

  1. Які ажыццяўляецца ў прысутнасці публікі, адкрыты.

    • Публічнае выступленне.
    • Публічна (прысл.) заявіць.
  2. Прызначаны для шырокага наведвання, агляду і пад.

    • Публічная бібліятэка.
    • Публічная выстаўка.

◊

  • Публічны дом — памяшканне, дзе прастытуткі прымаюць наведвальнікаў.