Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пух, ✂, м.

  1. Мяккія і тонкія валаскі пад пер’ем птушак, шэрсцю жывёл.

    • Гусіны п.
    • Казіны п.
  2. Тонкія лёгкія валаскі на скуры твару, на целе.

    • П. на твары ў дзіцяці.
  3. Тоненькія валаконцы на раслінах, пладах.

    • Тапаліны п.

◊

  • Ні пуху ні пер’я (разм.) — пажаданне ўдачы.

◊

  • У пух і прах (разм.) — зусім, канчаткова.

    • Разбіць у пух і прах.

|| памянш. пушок, ✂.

  • Над верхняй губой прабіваецца п.

|| прым. пуховы, ✂.

  • Пуховая хустка (з казінага пуху).

пуха...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да пуху (у 1 знач.), напр. пухавязальны, пухапрадзенне.

пухавік, ✂, м.

Тое, што і пярына.

пухір, ✂, м.

  1. Балючае ўздутае месца на скуры.

    • П. ад апёку.
  2. Тое, што і пузыр (у 1 знач.).

    • Пухіры на вадзе.

|| прым. пухірны, ✂.

пухірысты, ✂.

Пакрыты пухірамі, з пухірамі ўсярэдзіне, пузырысты.

|| наз. пухірыстасць, ✂.

пухкі, ✂.

Мяккі, пушысты.

  • Пухкая падушка.

|| наз. пухкасць, ✂.

пухліна, ✂, ж.

Хваравітае ўздуцце тканак арганізма, ненармальнае разрастанне тканкі якога-н. органа.

  • Дабраякасная п.

|| прым. пухлінны, ✂.

пухлы, ✂.

Круглявы, мяккі, некалькі ўспухлы.

  • Пухлыя губы.

|| наз. пухласць, ✂.

пухнаты, ✂ (разм.).

  1. Пушысты, мяккі.

    • Пухнатая валошка.
    • Пухнатая шапачка.
  2. Поўны, пухлы.

    • П. тварык.

|| наз. пухнатасць, ✂.

пухнуць, ✂; незак.

Станавіцца круглявым, пакрывацца пухлінай.

  • Ногі пухнуць.

|| зак. успухнуць, ✂ і апухнуць, ✂.