пух, , м.

  1. Мяккія і тонкія валаскі пад пер’ем птушак, шэрсцю жывёл.

    • Гусіны п.
    • Казіны п.
  2. Тонкія лёгкія валаскі на скуры твару, на целе.

    • П. на твары ў дзіцяці.
  3. Тоненькія валаконцы на раслінах, пладах.

    • Тапаліны п.

  • Ні пуху ні пер’я (разм.) — пажаданне ўдачы.

  • У пух і прах (разм.) — зусім, канчаткова.

    • Разбіць у пух і прах.

|| памянш. пушок, .

  • Над верхняй губой прабіваецца п.

|| прым. пуховы, .

  • Пуховая хустка (з казінага пуху).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)