Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пуловер, , м.

Род трыкатажнага світэра без каўняра і засцежак.

|| прым. пуловерны, .

пульверызатар, , м.

Прыбор для распырсквання вадкасці дробнымі часцінкамі.

|| прым. пульверызатарны, .

пульверызацыя, , ж.

Распырскванне вадкасці пульверызатарам.

пулька, , ж.

Партыя гульні ў прэферанс, а таксама графа на аркушы для запісу вынікаў гульні.

пульпа, , ж. (спец.).

  1. Рыхлая злучальная тканка, якая запаўняе поласць зуба.

  2. Сумесь вады і грунту або горнай пароды, якая атрымліваецца пры земляных і горных работах гідраўлічным спосабам.

  3. Зробленая і разрэджаная руда.

пульс, , м.

  1. Рытмічны рух сценак артэрый, які выклікаецца дзейнасцю сэрца.

    • Намацаць п.
  2. перан., чаго. Тэмп жыцця, руху чаго-н.

    • П. грамадскага жыцця.

|| прым. пульсавы, .

пульсаваць, ; незак.

  1. Пра сэрца, артэрыі: мець пульс, біцца. На скроні ледзь прыметна пульсавала жылка.

  2. Праяўляцца з перыядычнымі зменамі ў сіле, напружанні і пад. (спец.).

|| наз. пульсаванне, і пульсацыя, .

пульсары, , м. (спец.).

Касмічныя крыніцы выпрамяненняў, якія дасягаюць Зямлі ў выглядзе імпульсаў, што перыядычна ўзнікаюць.

пульсуючы, , (спец.).

Які праяўляецца, дзейнічае з перыядычнымі зменамі, рытмічна.

  • П. струмень.

пульт, , м.

  1. Падстаўка для нот у выглядзе нахіленай рамы на высокай ножцы.

    • Дырыжорскі п.
  2. Пункт, адкуль адбываецца аўтаматычнае кіраванне чым-н.

    • Дыспетчарскі п.
    • П. электрастанцыі.

|| прым. пультавы, .