Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

плеаназм, , м. (спец.).

Моўны зварот, у якім без патрэбы паўтараюцца аднолькавыя ці блізкія па значэнню словы (напр., свая ўласная сям’я).

|| прым. плеанастычны, .

плебей, , м.

  1. У старажытным Рыме: свабодны, але юрыдычна нераўнапраўны чалавек ніжэйшага саслоўя.

  2. Чалавек, які выйшаў з народа, не дваранскага паходжання (па яго адносінах да арыстакратычнага асяроддзя).

|| прым. плебейскі, .

плебісцыт, , м. (спец.).

Апытанне ўсяго насельніцтва пры рашэнні асабліва важных пытанняў, рэферэндум.

  • Правесці п.

|| прым. плебісцытны, .

плед, , м.

Род вялікага шаля ў выглядзе прамавугольнага кавалка шарсцяной, звычайна клятчастай тканіны, якая служыць пакрывалам.

  • Захутацца ў п.

плексіглас, , м. (спец.).

Празрыстая бясколерная пластмаса; арганічнае шкло.

|| прым. плексігласавы, .

племя, , н.

  1. У дакласавым грамадстве: этнічная і сацыяльная супольнасць людзей, звязаных радавымі адносінамі, агульнай мовай і тэрыторыяй.

    • Першабытныя плямёны.
  2. перан. Народ, народнасць (уст.).

  3. перан., Людзі, пакаленне людзей (высок.).

    • П. змагароў.

  • На племя (спец.) — для атрымання патомства.

|| прым. племянны, .

  • П. быт.

племянны, .

  1. гл. племя.

  2. Пародзісты, чыстакроўны.

    • Племянная жывёла.
    • П. бык (пакінуты для прадаўжэння пароды).

пленарны, .

Які адбываецца пры ўдзеле ўсіх членаў выбарнага кіруючага органа, якой-н. арганізацыі і пад.

  • Пленарнае пасяджэнне.

пленум, , м.

Пленарнае пасяджэнне.

  • Пленум Вярхоўнага суда.

плеснець, ; незак.

Пакрывацца плесняй.

|| зак. заплеснець, , запляснець, , сплеснець, і спляснець.