племя, , н.

  1. У дакласавым грамадстве: этнічная і сацыяльная супольнасць людзей, звязаных радавымі адносінамі, агульнай мовай і тэрыторыяй.

    • Першабытныя плямёны.
  2. перан. Народ, народнасць (уст.).

  3. перан., Людзі, пакаленне людзей (высок.).

    • П. змагароў.

  • На племя (спец.) — для атрымання патомства.

|| прым. племянны, .

  • П. быт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)