Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

плява, ✂, ж.

Тонкая скурка, перапонка ў жывёльным або раслінным арганізме.

плявальніца, ✂, ж.

Пасудзіна для сплёўвання.

плявацца, ✂; незак.

  1. Мець звычку пляваць (у 1 знач.).

    • Кінь п.!
  2. пляваць на каго-н. ці адзін на другога.

пляваць, ✂; незак.

  1. Выкідваць з рота сліну.

    • П. на падлогу.
  2. перан., на каго-што. Зусім не лічачыся з кім-, чым-н., паказваць пагардлівую абыякавасць (разм.).

    • П. ён хацеў на ваша папярэджанне.
  3. у знач. вык. Выражае абыякавыя або пагардлівыя адносіны да чаго-н. (разм.).

    • Суседзі злуюцца, а мне п.!

|| зак. напляваць, ✂.

|| аднакр. плюнуць, ✂.

  • П. няма куды (таксама перан. вельмі цесна; разм.).

◊

  • Раз плюнуць (разм.) — нічога не значыць, вельмі лёгка зрабіць што-н.

  • Яму гэта раз п.

|| наз. пляванне, ✂.

плявок, ✂, м.

Выплюнуты згустак сліны, а таксама перан. пра што-н. надта абразлівае, грубае.

плявузгаць, ✂; незак. (разм.).

Гаварыць абы-што, малоць языком без толку, пустое.

|| зак. наплявузгаць, ✂.

|| наз. плявузганне, ✂.

пляж, ✂, м.

Адхоністы бераг, зручны для купання і сонечных ваннаў.

  • Пясчаны п.

|| прым. пляжны, ✂.

  • П. касцюм.

пляжыць, ✂; незак. (разм.).

  1. Сячы, нішчыць; глуміць.

    • П. векавы лес.
  2. Моцна біць каго-н. чым-н.

|| наз. пляжанне, ✂.

пляма, ✂, ж.

  1. Месца іншай афарбоўкі на якой-н. паверхні, а таксама месца, забруджанае чым-н.

    • Радзімая п.
    • Чарнільная п.
    • Белая п. (на геаграфічнай карце: абазначэнне недаследаванай мясцовасці; таксама перан. пра што-н. невядомае, нявывучанае).
    • Жоўтая п. (у сятчатцы вока: месца, вельмі чуллівае да святла; спец.).
  2. перан. Што-н. ганебнае, надта непрыемнае.

    • П. на рэпутацыі.

|| памянш. плямка, ✂.

пляменнік, ✂, м.

Сын брата або сястры.