Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

плод, , м.

  1. Частка расліны, якая развіваецца з завязі кветкамі і змяшчае ў сабе насенне.

    • Ядомыя плады.
  2. Зародак чалавека, жывёлы ва ўлонні мацеры.

  3. перан., чаго. Прадукт якой-н. дзейнасці, вынік чаго-н.

    • Плады творчай працы.

|| прым. пладовы, і плодны, .

  • Пладовыя дрэвы.
  • Пладовыя кансервы (вырабленыя з пладоў).
  • Пладовы сад.
  • Плодная абалонка (якая акружае плод).

плода...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) які мае адносіны да плода (у 1 знач.), да пладоў, напр. плодаапрацоўка, плодазавод, плодакансервавы, плодаперапрацоўчы;
  • 2) які мае адносіны да плода (у 2 знач.), напр. плодавыганяльны, плодавыгнанне.

плодаагароднінны, .

Звязаны з вырошчваннем пладоў і агародніны, іх апрацоўкай і захоўваннем.

  • Плодаагароднінная база.

плойма, , ж. (разм.).

Вельмі вялікая колькасць, мноства (пра жывых істот).

  • П. мух.

пломба, , ж.

  1. Бляшаная пласцінка або сплюснуты кавалачак свінцу ці іншага матэрыялу, якімі апячатваюць розныя прадметы, тавары.

    • Таможная п.
  2. Пластычнае рэчыва, якім закладваецца поласць сапсаванага зуба.

    • П. вывалілася.

|| прым. пломбавы, .

плоскаступнёвасць, , ж.

Фізічны недахоп нагі — плоская, без выгіну форма ступні.

плоскасць, , ж.

  1. гл. плоскі.

  2. У геаметрыі: паверхня, якая мае два вымярэнні.

    • Лінія на плоскасці.
  3. Роўная, гладкая паверхня.

    • П. самалёта (крыло).
    • Нахіленая п.
    • Каціцца па нахіленай плоскасці (перан. пра паступовае маральнае падзенне).
  4. перан. Галіна, сфера распаўсюджання чаго-н., пункт гледжання.

    • Разгледзець пытанне ў іншай плоскасці.

|| прым. плоскасны, .

  • Плоскасныя вымярэнні.

плоскі, .

  1. Роўны, без узвышшаў і паглыбленняў, з прамой і гладкай паверхняй.

    • П. дах.
  2. перан. Пазбаўлены арыгінальнасці, банальны, пошлы.

    • Плоскія жарты.
    • Плоска (прысл.) вастрасловіць.

|| наз. плоскасць, .

плот, , м.

Агароджа, пераважна з жэрдак.

|| прым. плотавы, .

плотка, , ж.

Невялікая прэснаводная рыба сямейства карпавых.

|| памянш. плотачка, .