плаваць,
-
Тое, што плысці і плыць (у 1, 2, 3 і 4
знач. ), але абазначае дзеянне, якое ажыццяўляецца не ў адзін час, не за адзін прыём ці не ў адным напрамку.- П. у возеры.
- Мелка плавае (
перан. пра нязначнага, малаздольнага чалавека;разм. ).
-
Умець трымацца, перамяшчацца на вадзе або ў вадзе.
- Хлопчык добра плавае.
-
Трымацца на вадзе, не тануць.
- Корак плавае.
-
Служыць на судне.
- П. матросам на параходзе.
-
перан. Не валодаючы ведамі, гаварыць, адказваць наўгад (разм. жарт. ).- П. на экзамене.
||
||
- Плавальныя рухі.
- П. басейн.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)