Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пойла, ✂, н.

Піццё для жывёлы.

  • П. для цялят.

пойма, ✂, ж.

Частка рачной даліны, якая затапляецца ў час разліву.

|| прым. пойменны, ✂.

  • П. луг.

пойнтэр, ✂.

Парода караткашэрсных вялікіх паляўнічых сабак.