Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

поўдзень1, , м.

  1. Адзін з чатырох напрамкаў свету, супрацьлеглы поўначы.

    • Вецер з поўдня.
    • Вокны выходзяць на п.
  2. Мясцовасць, размешчаная ў гэтым напрамку.

    • На поўдні Беларусі.
  3. Мясцовасць з цёплым, гарачым кліматам, цёплыя краі.

    • Жыхары поўдня.
    • Адпачываць на поўдні.

|| прым. паўднёвы, .

  • П. полюс.
  • П. тэмперамент (уласцівы жыхарам поўдня).

поўдзень2, , м.

Сярэдзіна дня, час вышэйшага сонцастаяння над гарызонтам, які адпавядае 12 гадзінам дня.

  • Спякотны п.

|| прым. паўдзённы, і паўднёвы, .

поўзаць, ; незак.

Тое, што і паўзці (у 1 і 2 знач.), але абазначае дзеянне, якое адбываецца не ў адзін час, не за адзін прыём ці не ў адным напрамку.

  • П. па траве.
  • П. перад кім-н. (перан. уніжацца).

|| наз. поўзанне, .

поўна...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) поўнасцю, напр. поўнаўладны;
  • 2) які мае паўнату чаго-н., напр. поўнагабарытны.

поўнагалоссе, , н.

У мовазнаўстве: наяўнасць у словах усходнеславянскіх моў спалучэнняў оро, оло, ере, еле паміж зычнымі, якія адпавядаюць стараславянскім ра, ла, ре, ле, напр. город — град, золото — злато, берег — брег, молоко — млеко.

|| прым. поўнагалосны, .

поўнаметражны, .

Пра фільмы: звычайны, дастатковы па метражу для паказу аднаго сеанса нармальнай працягласці; процілегласць кароткаметражны.

поўнасцю, прысл.

Да канца, цалкам.

  • П. выканаць заданне.
  • П. згодзен.

поўнаўладны, .

Які мае неабмежаваную, поўную ўладу.

  • П. гаспадар.

|| наз. поўнаўладдзе, .

поўнач1, , ж.

  1. Адзін з чатырох напрамкаў свету, супрацьлеглы поўдню; у бок якога накіравана намагнічаная стрэлка компаса.

    • З поўначы дзьмуў халодны вецер.
  2. Мясцовасць, што ляжыць у гэтым напрамку.

    • На поўначы Беларусі.
  3. Мясцовасць з халодным, суровым кліматам.

    • Расліннасць поўначы.

|| прым. паўночны, .

  • Паўночнае ззянне (палярнае).

поўнач2, , ж.

Сярэдзіна ночы, якая адпавядае 12 гадзінам ночы.

  • Глухая п.
  • Было за п.

|| прым. паўночны, .

  • П. час.