поўнач1, , ж.

  1. Адзін з чатырох напрамкаў свету, супрацьлеглы поўдню; у бок якога накіравана намагнічаная стрэлка компаса.

    • З поўначы дзьмуў халодны вецер.
  2. Мясцовасць, што ляжыць у гэтым напрамку.

    • На поўначы Беларусі.
  3. Мясцовасць з халодным, суровым кліматам.

    • Расліннасць поўначы.

|| прым. паўночны, .

  • Паўночнае ззянне (палярнае).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)