Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пот, , м.

Вадкасць, якая выдзяляецца падскурнымі залозамі.

  • Працаваць да поту.
  • Гэта справа патрабуе нямала поту (перан. працяглай, напружанай працы).
  • Да сёмага поту (да знямогі; разм.).
  • Потам і кроўю здабыць што-н. (перан. шляхам вялікіх намаганняў; высок.).
  • Увагнаць у п. каго-н. (змардаваць напружанай працай; разм.).
  • Шыбы пакрыліся потам (перан. запацелі).

|| прым. потавы, .

  • Потавыя залозы.

потарч і потырч, прысл.

  1. Старчаком, у вертыкальным становішчы.

    • Бервяно стала п.
  2. Тарчма, тварам уніз.

    • Ляцець п.

потнік, , м.

Лямец пад сядлом ці падсядзёлкам.

|| прым. потнікавы, .

потны, .

  1. Пакрыты потам.

    • П. твар.
  2. Тое, што і запацелы.

    • Потныя шыбы.

потым, прысл.

Праз некаторы час, пасля; услед за кім-, чым-н.

  • Ідзіце вы, а я п. прыйду.
  • На п. пакінуць (адкласці і пад.) што-н. (каб зрабіць пасля, пазней; разм.).