поўдзень1 назоўнік | мужчынскі род

  1. Адзін з чатырох напрамкаў свету, супрацьлеглы поўначы.

    • Вецер з поўдня.
    • Вокны выходзяць на п.
  2. Мясцовасць, размешчаная ў гэтым напрамку.

    • На поўдні Беларусі.
  3. Мясцовасць з цёплым, гарачым кліматам, цёплыя краі.

    • Жыхары поўдня.
    • Адпачываць на поўдні.

|| прыметнік: паўднёвы.

  • П. полюс.
  • П. тэмперамент (уласцівы жыхарам поўдня).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)