Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паэзія, , ж.

  1. Славесная мастацкая творчасць, пераважна вершаваная.

  2. Творы, напісаныя вершаванай мовай.

    • П. і проза.
    • Рамантычная п.
    • Беларуская п.
  3. перан., чаго. Што-н. прыгожае, велічнае, узвышанае, што хвалюе, уздзейнічае на пачуцці.

    • Краявіды, поўныя паэзіі.

|| прым. паэтычны, .

паэма, , ж.

Вялікі вершаваны лірыка-эпічны твор.

  • Гераічная п.

|| прым. паэмны, .

паэт, , м.

  1. Аўтар вершаваных, паэтычных твораў.

    • Янка Купала — народны беларускі п.
  2. перан. Чалавек, надзелены паэтычнымі адносінамі да свету, да жыцця.

    • П. у душы.
    • П. у сваёй справе.

|| ж. паэтэса, .

паэтызаваць, ; зак. і незак. (кніжн.).

Падаць (-даваць) у паэтычным, узнёслым выглядзе.

  • П. рэчаіснасць.

паэтыка, , ж.

  1. Тэорыя літаратуры, вучэнне аб паэтычнай творчасці.

  2. Раздзел тэорыі літаратуры, які вывучае структуру і творчыя прыёмы паэтычных твораў, іх форму і прынцыпы аналізу.

  3. Паэтычная манера, уласцівая дадзенаму паэту, напрамку, эпосе.

    • П. Янкі Купалы.
    • П. класіцызму.

паэтычны, .

  1. гл. паэзія.

  2. Прасякнуты паэзіяй, поўны хараства.

    • П. малюнак прыроды.
  3. Мастацкі, творчы.

    • Паэтычнае чуццё.
    • Паэтычная задума.
  4. Эмацыянальны, уражлівы.

    • Паэтычная натура.

|| наз. паэтычнасць, .