Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пара​1, ✂, ж.

  1. Два аднародныя прадметы, якія выкарыстоўваюцца разам і складаюць цэлае.

    • П. рукавіц.
  2. Дзве штукі чаго-н. (разм.).

    • П. куранят.
  3. Запрэжка з дваіх коней.

    • Прыехаць на пары.
  4. Дзве асобы, якія знаходзяцца, дзейнічаюць разам, аб’яднаныя чым-н. агульным.

    • Хадзіць парамі.
    • Пары танцораў.
    • Ён табе не п. (не падыходзіць).
  5. Пра невялікаю колькасць чаго-н.; некалькі (разм.).

    • Папрасіць на пару слоў (пагаварыць трохі).
    • На пару хвілін.

◊

  • На пару (разм.) — разам, удваіх.

|| памянш. парачка, ✂.

пара​2, ✂, ж.

  1. Рэчыва ў газападобным стане, якое ўтвараецца з вадкасці пры яе награванні, выпарэнні.

    • З чыгуна ішла п.
    • Параход стаіць пад парай (гатовы ў любы момант адправіцца).
  2. Моцна нагрэтае вільготнае паветра.

    • П. касцей не ломіць (прыказка).

|| прым. паравы, ✂.

  • П. кацёл (для атрымання пары).
  • Паравая машына (якая прыводзіцца ў рух парай).
  • Паравое ацяпленне (якое выкарыстоўвае цяпло пары).
  • Паравыя катлеты (прыгатаваныя на пары).

пара, ✂, ж.

  1. Час, перыяд, тэрмін.

    • Летняя п.
    • Без пары (дачасна).
    • Да гэтай пары (да гэтага часу).
    • Да пары да часу (пакуль што).
    • З той пары (з таго часу, моманту).
    • Не ў пару (не ў час, недарэчы).
    • У пару (у час, своечасова).
  2. у знач. вык. Настаў час для чаго-н.

    • П. дадому.

пара...

Першая частка складаных слоў у знач. звязаны з дзеяннем пары, які мае адносіны да пары​2, паравы, напр. парагенератар, параадводны, параразмеркавальнік, параўпускны.

парабаваць, ✂; зак.

Абрабаваць усіх, многіх ці ўсё, многае.

парабак, ✂, м.

Наёмны сельскагаспадарчы рабочы ў памешчыцкай або кулацкай гаспадарцы.

|| ж. парабчанка, ✂.

|| прым. парабкоўскі, ✂.

парабала, ✂, ж.

У матэматыцы: незамкнутая крывая, якая складаецца з адной галіны і атрымліваецца пры перасячэнні канічнай паверхні плоскасцю.

|| прым. парабалічны, ✂.

парабелум, ✂, м.

Род аўтаматычнага пісталета.

парабіць, ✂; зак.

  1. Зрабіць усё, многае.

    • П. усю работу.
  2. Папрацаваць некаторы час.

    • П. на ўборцы бульбы.

◊

  • Нічога не паробіш або што (ж) паробіш (разм.) — даводзіцца згадзіцца з тым, што ёсць.

парабкаваць, ✂; незак. (разм.).

Працаваць, быць парабкам.