Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паабапал, прысл. і прыназ.

Тое, што і абапал.

паабвальвацца, ✂; зак.

Абваліцца — пра ўсё, многае.

  • Берагі ямы паабвальваліся.

паабвальваць, ✂; зак.

Абваліць усё, многае.

  • П. зямлянкі.

паабварваць, ✂; зак.

Абліць варам усё, многае або ўсіх, многіх.

  • П. гародніну.

паабвешваць, ✂; зак.

Абвешаць усё, многае або ўсіх, многіх.

  • П. сцены карцінамі.

паабвіваць, ✂; зак.

Абвіць усё, многае.

  • Хмель паабвіваў слупы.

паабвінавачваць, ✂; зак.

Абвінаваціць усіх, многіх.

паабвісаць, ✂; зак.

Абвіснуць — пра ўсё, многае.

  • Галіны вярбы паабвісалі.

паабводзіць, ✂; зак.

Абвесці чым-н. усё, многае.

  • П. малюнкі рамкамі.

паабвязвацца, ✂; зак.

Абвязацца — пра ўсіх, многіх.

  • Жанчыны паабвязваліся хусткамі.