Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пабагацець, ; зак.

Стаць багацейшым.

  • Пабагацею і спраўлю новы гарнітур.

пабадзяцца, ; зак. (разм.).

  1. Пацягацца; павандраваць.

    • П. па свеце.
  2. Пахадзіць, паблукаць без пэўнай мэты.

    • П. па базары.

пабароцца, ; зак.

Аказваць супраціўленне каму-н. у барацьбе на працягу якога-н. часу.

пабароць, ; зак.

Перамагчы праціўніка ў спартыўнай барацьбе.

  • П. вядомага барца.

пабатальённы, .

Пра ваенны строй: які раздзяліўся на батальёны, батальёнамі.

  • Пабатальённае пастраенне.

пабачэнне, , н.:

  • да пабачэння — ветлівыя словы, якія гаворацца пры развітанні.

пабаяцца, ; зак.

Не адважыцца зрабіць што-н.

  • П. завірухі.
  • Пабаялася ісці адна.
  • Я пабаяўся, што мяне там заўважаць.

пабегчы, ; зак.

Пачаць бегчы.

  • П. па бацьку.

паберагчы, ; зак.

  1. Часова ўзяць пад сваю ахову, не дапусціць страты чаго-н., захаваць.

    • П. чужыя рэчы.
    • П. грошы.
  2. Аднесціся да каго-, чаго-н. беражліва, клапатліва.

    • П. хворую сястру.
    • Не хвалюйся, паберажы сваё здароўе!

паберагчыся, ; зак.

Аднесціся да сябе, да свайго здароўя беражліва, пазбягаючы ўсяго неспрыяльнага.

  • Трэба п., каб не прастудзіцца.