Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пагаварыць, ✂; зак.

Правесці некаторы час за гаворкай, абмяркоўваючы што-н.; перагаварыць (у 1 знач.) аб чым-н.

  • П. са знаёмым.
  • Хочацца з вамі п. аб важнай справе.

пагада, ✂, ж.

Будыйскі або індуісцкі храм, сховішча рэлігійных рэліквій.

пагадаваць, ✂; зак.

Выгадаваць усіх, многіх.

  • П. дзяцей.

пагадзінны, ✂.

Які робіцца, разлічваецца па гадзінах.

  • Пагадзінная аплата.
  • Пагадзінная праца.

пагадзіцца, ✂; зак.

  1. з кім-чым і без дапаўнення. Выказаць згоду з кім-, чым-н.

    • П. з прапановай.
    • — Так, нам тады было надта цяжка, — пагадзіўся са мной сусед.
  2. на чым і без дапаўнення. Прыйсці да згоды, сысціся на чым-н.

    • Пагадзіліся ісці пехатой.
    • Пагадзіліся на тым, што туды паеду я.
  3. Памірыцца з кім-н. або прымірыцца з чым-н., прывыкнуць да чаго.

    • Паспрачаліся, а потым пагадзіліся.
    • Ён ніяк не мог п. з тым, што несправядліва з ім абышліся.

|| незак. пагаджацца, ✂.

пагадзіць, ✂; зак.

  1. Прывесці ў адпаведнасць з чым-н.

    • П. супярэчнасці.
  2. Памірыць, прымірыць.

    • П. спрачальнікаў.

|| незак. пагаджаць, ✂.

пагадненне, ✂, н.

  1. Дагавор, які абумоўлівае абавязацельствы ў чым-н.

    • Гандлёвае п.
    • Падпісаць п.
  2. Прымірэнне, згода.

    • Шукаць пагаднення.

пагадовы, ✂.

Які робіцца па гадах.

  • Пагадовыя запісы ў летапісе.

пагайдацца, ✂ і пагойдацца, ✂; зак.

Гайдацца некаторы час.

  • П. ў гамаку.

пагайдаць, ✂ і пагойдаць, ✂; зак.

Гайдаць (гойдаць) некаторы час.

  • П. калыску.