Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пан, , м.

  1. У дарэвалюцыйнай Расіі і ў капіталістычных краінах: чалавек з прывілеяваных класаў (памешчык, дваранін і пад.), а таксама зварот да яго.

    • Сядзець як пан або панам (перан. гультаяваць, нічога не рабіць; разм.).
    • Жыць як пан або панам (перан. жыць у дастатку і бяздзейнасці; разм.).
  2. Пра чалавека, які ўхіляецца ад працы сам і мае моду перакладваць работу на іншых (разм.).

  3. Форма ветлівага звароту да афіцыйных прадстаўнікоў або грамадзян іншых краін.

    • Паважаныя дамы і паны!

|| ж. пані, .

|| прым. панскі, .

  • П. двор.
  • Панскія замашкі.

пан...

Першая частка складаных слоў са знач. паўнаты ахопу, панавання, напр. пан’еўрапейскі, панславізм, панэлінізм.

панавальваць1, ; зак.

  1. Наваліць, нагрузіць на каго-, што-н. вялікую колькасць чаго-н.

    • П. галля на кастры.
  2. Накідаць у беспарадку многа чаго-н.

панавальваць2, ; зак.

Зрабіць шляхам валення многа чаго-н.

  • П. валёнак.

панаварваць, ; зак.

Наварыць многа чаго-н.

  • П. страў на цэлую талаку.

панаварочваць, ; зак.

  1. Наварочаць, накідаць, нагрувасціць у вялікай колькасці.

    • П. зямлі.
  2. што чым. Прыкрыць, навярнуўшы чым-н.

    • П. міскі каструлямі.

панаваць, ; зак.

  1. Мець уладу над кім-, чым-н., мець перавагу перад кім-, чым-н. або дзе-н.

    • П. у паветры.
    • П. на моры.
  2. Мець пераважнае распаўсюджанне.

    • Там панавала менавіта гэта думка.
  3. Ахопліваць, напаўняць сабой усё.

    • У лесе панавала цішыня.
  4. над чым. Узвышацца, узнімацца над чым-н.

    • Узвышша пануе над наваколлем.
  5. Жыць у раскошы (разм.).

    • Завёў сабе добрую гаспадарку і пануе.

|| наз. панаванне, .

  • Фашысцкія захопнікі імкнуліся да панавання над светам.
  • П. ў паветры.
  • Палітычнае п.
  • П. чалавека над прыродай.

панавець, ; зак.

Зрабіцца навейшым, абнавіцца.

  • Пафарбаваны паркан нібы панавеў.

панавешваць, ; зак.

Навешаць чаго-н. у многіх месцах.

  • П. ліхтароў.

панаводзіць, ; зак.

  1. Навесці, прывесці ў вялікай колькасці.

    • П. дзяцей у хату.
  2. Цэлячыся, накіраваць на каго-, што-н. у вялікай колькасці.

    • П. пісталеты ў цэль.