Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пам...

Першая частка складаных слоў са знач. памочнік, напр. паммайстра, памбух (памочнік бухгалтара), памзаг (памочнік загадчыка).

памагаты, ✂, м.

  1. Той, хто памагае каму-н. у чым-н., падручны (у 2 знач.).

    • Абыдземся без памагатых.
  2. Прыслужнік, гатовы на любыя дзеянні, учынкі.

    • Царскія памагатыя.

памагчы, ✂; зак.

Тое, што і дапамагчы.

  • П. грашамі.
  • П. пабудавацца.
  • Лякарства памагло.

|| незак. памагаць, ✂.

памада, ✂, ж.

Пахучая касметычная мазь.

  • Губная п.

|| прым. памадны, ✂.

памадзіць, ✂; незак. (разм.).

Мазаць памадай.

  • П. губы.

|| зак. напамадзіць, ✂.

|| звар. памадзіцца, ✂.

|| зак. напамадзіцца, ✂.

памадка, ✂, ж.

Гатунак мяккіх духмяных цукерак.

  • Фруктовая п.

памаёмасны, ✂ (афіц.).

Які бярэцца з маёмасці.

  • П. падатак (на рухомую і нерухомую маёмасць).

памазанне, ✂, н. (уст.).

Царкоўны абрад, які заключаўся ў крыжападобным змазванні асвячоным алеем (мірам) ілба пры ўзвядзенні на царства, у духоўны сан і інш.

  • П. на царства.

памазаннік, ✂, м. (уст.).

Той, хто памазаны на царства, манарх.

памазаць, ✂; зак. (уст.).

Учыніць над кім-н. абрад памазання.