Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пацалунак, ✂, м.

Дакрананне вуснамі да каго-, чаго-н. як праяўленне любові, ласкі і пад.

  • Гарачы п.
  • Працягнуць руку для пацалунка.

пацвельвацца, ✂; незак. (разм.).

Падражнівацца з кім-н., пасмейвацца з каго-н.

  • П. з хлопца.

пацвельваць, ✂; незак.

Злёгку дражніць, пасмейвацца з каго-н.

  • П. палачкай вужа.
  • П. з бяскрыўднай дзяўчынкі.

пацвердзіць, ✂; зак.

Прызнаць правільнасць чаго-н., засведчыць, пераканаць у верагоднасці чаго-н.

  • П. думку прыкладам.
  • Пацвердзі, што я не абманваю.

|| незак. пацвярджаць, ✂.

|| наз. пацвярджэнне, ✂.

|| прым. пацвярджальны, ✂.

пацепвацца, ✂; незак.

Час ад часу злёгку сцепацца, рабіць сутаргавыя рухі.

  • П. ад холаду.

|| наз. пацепванне, ✂.

пацепваць, ✂; незак.

Час ад часу злёгку сцепаць, рабіць сутаргавыя рухі (звычайна плячамі).

  • Зябка п. плячамі.

|| наз. пацепванне, ✂.

пацеркі, ✂, ж.

Упрыгожанне ў выглядзе нанізаных на нітку шарыкаў ці дробных прадметаў іншай формы, якое надзяваецца на шыю.

пацерці, ✂; зак.

  1. Падушыць, памяць.

    • П. ягады.
  2. безас. Прыціснуўшы, нанесці пашкоджанні каму-н.

    • Яму пацерла бакі.
  3. Правесці некаторы час, націраючы, расціраючы што-н.

    • П. скроні спіртам.

пацеры, ✂.

Малітва.

  • Шаптаць п.

пацеха, ✂, ж.

Забава, весялосць.

  • Усім на пацеху.
  • Зрабіць што-н. для пацехі.