паў...
Першая частка складаных слоў, якая абазначае:
- 1) палавіну чаго-н., у палавінным памеры, напр. паўакружнасць, паўгадавы, паўвалока;
- 2) не зусім або амаль, напр. паўдзікі, паўпісьменны, паўзабыты, паўстацыянар;
- 3) не да канца, не ў поўнай меры, напр. паўляжаць, паўсядзець;
- 4) з прыметамі дзвюх розных уласцівасцей, двух відаў, дзвюх парод, напр. паўкачэўнік, паўсабака-паўвоўк,
паўюнак-паўпадлетак, паўшаўковы.
паўабарот, ✂, м.
Няпоўны, на чвэрць круга паварот фігуры.
- П. кола.
- Стаяць паўабаротам (у знач. прысл.).
паўасветлены, ✂.
Недастаткова, слаба асветлены.
паўбівацца, ✂; зак.
Убіцца — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.
паўбірацца, ✂; зак.
Убрацца — пра усіх, многіх ці ўсё, многае.
паўбіраць, ✂; зак.
Убраць усіх, многіх або ўсё, многае.
- П. збажыну з палёў.
- П. дачок у новае адзенне.
паўбоцікі, ✂.
Боты з кароткімі халявамі.
паўбяды у знач. вык. (разм.).
Не так дрэнна, не так страшна.
паўвальвацца, ✂; зак.
Уваліцца — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае.