Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пава, ✂, ж.

Самка паўліна.

|| прым. павіны, ✂.

павабны, ✂.

Які вабіць да сябе, прывабны.

  • Павабная знешнасць.
  • Павабная ўсмешка.

|| наз. павабнасць, ✂.

павага, ✂, ж.

Пачцівыя адносіны, выкліканыя прызнаннем чыіх-н. высокіх якасцей, заслуг.

  • Выхоўваць павагу да старэйшых.
  • Карыстацца павагай.

павадзіць, ✂; зак.

  1. Водзячы, прымусіць хадзіць на працягу якога-н. часу.

    • П. каня.
    • П. гасцей па горадзе.
  2. чым. Зрабіць некалькі рухаў чым-н. па паверхні або ў розных напрамках.

    • П. указкай па карце.

павадок, ✂, м.

Кароткі повад, а таксама рэмень, на якім водзяць сабак.

  • Узяць сабаку на п.

◊

  • Ісці на павадку ў каго (разм. неадабр.) — знаходзіцца ў залежнасці ад каго-н.

|| прым. павадковы, ✂.

павадыр, ✂, м.

Той, хто водзіць каго-н., дапамагае каму-н. ісці.

  • Сляпы сляпому не п. (прыказка).
  • П. мядзведзя.
  • Сабакі-павадыры.

паважаны, ✂.

Які выклікае пачуццё павагі, да якога адчуваюць павагу.

  • П. чалавек.
  • Паважаныя таварышы (ветлівы зварот).
  • Паслухайце, п.! (наз.; фамільярны зварот).

паважаць, ✂; незак.

  1. Адносіцца з павагай да каго-, чаго-н.

    • П. старэйшых.
    • П. чужую думку.
    • Прымусіць сябе п.
  2. Любіць, цаніць што-н.

    • П. бліны з мачанкай.
    • П. рыбалку.

паважлівы, ✂.

Які адносіцца да каго-н. з павагай.

  • П. сын.
  • Паважліва (прысл.) аднесціся.

|| наз. паважлівасць, ✂.

паважны, ✂.

  1. Важны, поўны годнасці, самавітасці.

    • Хадзіць з паважным выглядам.
  2. Спакойны, павольны.

    • Паважныя рухі.
  3. Немалады.

    • П. ўзрост.

|| наз. паважнасць, ✂.