Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

забеспячэнне, ✂, н.

  1. гл. забяспечыць.

  2. Тое, чым забяспечваюць каго-, што-н. (матэрыяльныя каштоўнасці, грошы і пад.).

    • Грамадзяне нашай краіны маюць права на матэрыяльнае з. ў старасці.
  3. Сукупнасць мерапрыемстваў па задавальненню матэрыяльных патрэб насельніцтва, якіх-н. арганізацый.

    • Органы забеспячэння.
    • Прадуктовае з.

|| прым. забеспячэнскі, ✂.

  • Забеспячэнскія арганізацыі.

забіваць, ✂; незак.

  1. гл. забіць ​1.

  2. без дапаўнення. Пападаць, пранікаць (пра струмені вады, снег і пад.).

    • Прыкрыць брызентам, каб дождж не забіваў.
  3. Душыць, мучыць (пра кашаль).

    • Кашаль забівае.

забіцца​1, ✂; зак.

  1. Ударыўшыся, разбіцца насмерць.

    • З. пры падзенні.
  2. Забрацца, схавацца куды-н. (разм.).

    • З. ў куток.
  3. Закупорыцца, засмеціцца.

    • Труба забілася пяском.

|| незак. забівацца, ✂.

забіцца​2, ✂; зак.

Пачаць біцца.

  • Сэрца забілася.

забіць​1, ✂; зак.

  1. Пазбавіць жыцця або змучыць пабоямі.

    • З. з ружжа.
    • Пагражаць з.
    • З. да паўсмерці.
  2. перан. Запалохаць, пазбавіць здольнасці супраціўляцца.

    • З. чалавека маральна.
  3. Зарэзаць, закалоць на бойні ці на прамысловым паляванні (спец.).

    • З. свінню на сала.
    • З. звера.
  4. Убіць глыбока, да канца, увагнаць.

    • З. цвік у сцяну.
  5. Ударамі, рэзкімі штуршкамі загнаць куды-н.

    • З. гол (загнаць мяч у вароты).
    • З. шар у лузу (на більярдзе).
  6. Закрыць наглуха, прыбіўшы дошкі і пад.

    • З. вокны дошкамі.
  7. Напоўніць да адказу чым-н. і закупорыць.

    • Пясок забіў трубу.
  8. Зак. да забіваць (у 3 знач.).

◊

  • Забіць галаву каму чым (разм.) — абцяжарыць памяць чым-н. непатрэбным.

  • Хоць забі (разм.) — пра немагчымасць што-н. зрабіць.

|| незак. забіваць, ✂.

|| наз. забой, ✂.

|| прым. забойны, ✂.

забіць​2, ✂; зак.

Пачаць біць (у 1 і 2 знач.).

  • Забілі бубны.

заблішчаць, ✂ і заблішчэць, ✂; зак.

Пачаць блішчаць блішчэць (у 1 і 2 знач.).

  • Метал заблішчаў на сонцы.
  • На вачах заблішчэлі слёзы.

◊

  • Толькі пяткі заблішчэлі — пра вельмі хуткі бег .

заблукаць, ✂; зак.

  1. Блукаючы, зайсці куды-н.

  2. перан. Пачаць блукаць.

    • На губах заблукала ўсмешка.

заблытаны, ✂.

Цяжкі для разумення, вырашэння.

  • Заблытаныя справы.
  • Заблытанае пытанне.

|| наз. заблытанасць, ✂.

заблытацца, ✂; зак.

  1. гл. блытацца.

  2. перан. Аказацца ў цяжкім становішчы ад чаго-н.

    • З. ў даўгах.
  3. Збіцца з дарогі, заблудзіць (разм.).

    • З. ў незнаёмай мясцовасці.
  4. Стаць цяжкім для вырашэння.

    • Пытанне заблыталася.

|| незак. заблытвацца, ✂.