Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

забабонны, ✂.

Прасякнуты забабонамі, заснаваны на забабонах.

  • Забабонныя людзі.

|| наз. забабоннасць, ✂.

забабоны, ✂.

Вера ў таямнічыя сілы, у тое, што некаторыя з’явы і падзеі з’яўляюцца праяўленнем звышнатуральных сіл; прымхі.

забава, ✂, ж.

Гульня, пацеха або тое, што забаўляе, весяліць.

  • Дзіцячыя забавы.

забавіцца, ✂; зак.

  1. Затрымацца дзе-н. даўжэй, чым меркавалася, запазніцца.

    • З. ў горадзе.
  2. Загуляцца.

    • Дзяўчынка забавілася лялькамі.

забагацець, ✂; зак. (разм.).

Стаць багатым; разбагацець.

забалабоніць, ✂; зак. (разм.).

  1. Зазвінець, забрынкаць.

  2. Пачаць гаманіць, балбатаць.

забалаціраваць, ✂; зак.

Не выбраць пры балаціроўцы.

  • З. кандыдата.

забалаць, ✂, ж. (разм.).

Забалочанае месца.

забалбатацца, ✂; зак. (разм.).

Захапіцца балбатнёй.

забалбатаць, ✂; зак. (разм.).

  1. Пачаць балбатаць.

    • Нешта забалбатаў і пайшоў.
  2. Забулькатаць, забулькаць (пра ваду і пад.).