Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зазваніць, ; зак.

Пачаць званіць.

  • Зазванілі званы.

зазваць, ; зак.

Паклікаць, запрасіць прыйсці.

  • З. у госці.

|| незак. зазываць, .

зазвінець, ; зак.

Пачаць звінець.

  • Зазвінеў званок.

заздароўны, .

Які выражае пажаданне здароўя, аб’яўляецца ці выпіваецца за чыё-н. здароўе.

  • Заздароўная песня.
  • З. тост.

зазелянець, ; зак.

Пачаць зелянець (у 2 і 3 знач.).

  • Зазелянела рунь.
  • Удалечыні зазелянеў гай.

зазеляніць, ; зак. (разм.).

Запэцкаць чым-н. зялёным, у зялёнае.

  • З. сукенку травой.

заззяць, ; зак.

Пачаць ззяць.

  • Заззялі зоркі на небе.
  • Заззялі вочы шчасцем.

зазімаваць, ; зак.

Застацца зімаваць дзе-н.

  • З. на поўначы.
  • Зазімавала някошаная сенажаць.

зазімак, , м.

Першы снег з марозам, пачатак зімы.

зазірнуць, ; зак.

Тое, што і заглянуць.

  • З. у твар.

|| незак. зазіраць, .