Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

захавальнік, ✂, м.

Той, хто захоўвае што-н., прытрымліваецца чаго-н.

  • З. спадчыны.
  • З. традыцый.

|| ж. захавальніца, ✂.

захаванасць, ✂, ж.

Захаванне ў поўнай цэласці, адсутнасць пашкоджанняў.

  • Адказваць за з. рэчаў.

захавацца, ✂; зак.

  1. Зберагчыся, уцалець, застацца непашкоджаным, непатрачаным.

    • Дом добра захаваўся.
    • Здароўе захавалася.
    • Запасы захаваліся.
  2. Застацца ў сіле, не знікнуць.

    • Старыя звычкі захаваліся.
  3. Захаваць свае сілы, маладжавы выгляд (разм.).

    • Гэты чалавек добра захаваўся.
  4. Застацца непашкоджаным, уцалець.

    • З. ад пажару.

|| незак. захоўвацца, ✂.

захаваць, ✂; зак.

  1. Аберагаючы, не даць каму-, чаму-н. прапасці, загінуць, зберагчы цэлым.

    • З. дзяржаўную маёмасць.
    • З. здароўе.
    • З. прадукты ад цвілі.
    • З. успаміны (перан. не забыць).
  2. Пакінуць у сіле, у дзеянні.

    • З. за сабой права.
    • З. добрыя звычкі.
  3. Не парушыць чаго-н.

    • З. умовы дагавору.
    • З. знешні спакой.
  4. Пакласці, размясціць так, каб не маглі знайсці (разм.).

    • Кнігу так захаваў, што я не знайшоў.

|| незак. захоўваць, ✂.

|| наз. захаванне, ✂.

захад, ✂, м.

  1. Адзін з чатырох бакоў свету і напрамак, процілеглы ўсходу; частка гарызонта, дзе заходзіць сонца.

  2. Мясцовасць, размешчаная ў гэтым напрамку, а таксама («3» вялікае) краіны Заходняй Еўропы і Амерыкі.

    • Мастацтва Захаду.

|| прым. заходні, ✂.

захаджалы, ✂ (разм.).

Прышлы з чужых мясцін, які зайшоў мімаходам.

  • Захаджалыя людзі.

захадзіць, ✂; зак.

Пачаць хадзіць.

  • Нервова захадзіў па пакоі.

захады, ✂.

Меры, дзеянні, накіраваныя на дасягненне пэўнай мэты.

  • Рабіць або прымаць з.

захалусце, ✂, н. (разм.).

Глухое, аддаленае ад цэнтра месца.

  • Жыць у захалусці.

|| прым. захалусны, ✂.

захапіцца, ✂; зак.

  1. Цалкам аддацца якой-н. справе, занятку.

    • З. зборам значкоў.
    • З. любімай работай.
  2. Закахацца ў каго-н.

    • З. дзяўчынай.

|| незак. захапляцца, ✂.