Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зуб, , м.

  1. мн. зубы і зубы, зубоў. Касцявое ўтварэнне, орган у роце для адкусвання і разжоўвання ежы.

    • Кутнія зубы.
    • Малочныя зубы (у дзяцей).
    • Узброены да зубоў (перан. вельмі добра ўзброены).
    • З. на з. не пападае (пра дрыжыкі ад моцнага холаду, страху).
    • З. за з. (перан. адплачваючы за зло той жа меркай; разм.).
    • Зубы на паліцу палажыць (перан. абмежаваць сябе ў самым неабходным з-за адсутнасці сродкаў; разм.).
    • Зуб або зубы вастрыць на каго-н. (перан. злавацца, імкнуцца нашкодзіць; разм.).
    • Праз зубы гаварыць (ледзь раскрываючы рот, неахвотна).
    • Не па зубах (перан. не пад сілу, не па здольнасцях).
  2. мн. зубы, -оў. Зубцы (гл. зубец у 1 знач.).

  • Ні ў зуб нагой (разм.) — зусім нічога (не ведаць, не разумець і пад.).

  • Мець зуб на каго (разм.) — адчуваць тайную злобу, нездаволенасць у адносінах да каго-н.

|| памянш. зубок, .

  • На зубок трапіць каму (разм.) — стаць прадметам насмешак, плётак, крытыкі.

  • На зубок (вывучыць, выведаць) (разм.) — дакладна, дасканала.

|| прым. зубны, і зубавы, .

  • Зубны боль.
  • Зубны ўрач.
  • Зубны парашок (для чысткі зубоў).
  • Зубны зычны (які вымаўляецца пры ўдзеле зубоў; спец.).
  • Зубавая барана.

зубалячэнне, , н. (кніжн.).

Лячэнне зубных хвароб.

|| прым. зубалячэбны, .

зубарэзны, , (спец.).

Прызначаны для вырабу зубцоў, зубчастых частак.

зубаскал, , м. (разм.).

Пра чалавека, які любіць зубаскаліць, перасмешнік.

|| ж. зубаскалка, .

|| прым. зубаскальскі, .

зубаскаліць, ; незак. (разм.).

Насміхацца над кім-н., а таксама ўвогуле смяяцца, жартаваць.

|| наз. зубаскальства, .

зубасты, .

  1. З вялікімі вострымі зубамі.

  2. перан. Дзёрзкі, востры на язык.

    • З. хлопец.

|| наз. зубастасць, .

зубаты, .

  1. Тое, што і зубасты (у 1 знач.).

  2. Які мае зубы (спец.).

    • З. кіт.

зубачыстка, , ж.

Завостранае гусінае пяро ці палачка для выдалення рэштак ежы, якія заселі паміж зубоў.

зуб’е, , н., зб.

Зубцы (гл. зубец у 1 знач.).

  • З. бараны.

зубец, , м.

  1. Востры выступ на інструменце, прыладзе, частцы машыны.

    • З. пілы.
    • Зубцы бараны.
    • Зубцы ў граблях.
  2. звычайна мн. Надбудова на крапасной сцяне ў выглядзе слупкоў, размешчаных на аднолькавай адлегласці.

|| памянш. зубчык, .