зоа...
Першая частка складаных слоў са знач.:
- які мае адносіны да заалогіі, напр. зоакабінет, зоафакультэт;
- які мае адносіны да жывёл, напр. зоаінжынер, зоамагазін, зоапаталогія, зоапланктон; «зоа...» пішацца, калі
націск у другой частцы слова падае не на першы склад.
зоагеаграфія, ✂, ж.
Навука пра геаграфічнае распаўсюджанне жывёл.
|| прым. зоагеаграфічны, ✂.
золата1, ✂, н.
-
Высакародны метал жоўтага колеру, які ўжыв. як мера каштоўнасцей і ў каштоўных вырабах.
- Чыстае з.
- Не ўсё з., што блішчыць (прыказка).
- Чырвонае з.
- Чорнае з. (пра нафту).
- Белае з. (пра бавоўну).
-
зб. Манеты або вырабы з гэтага металу.
- Купіць рэч за з.
- Хадзіць у золаце.
- Заваяваць з. на алімпіядзе (залаты медаль; разм.).
-
Пазалочаныя шаўковыя ніткі.
-
перан. Пра таго (тое), што вылучаецца добрай якасцю, вартасцю (ужыв. таксама як ласк. зварот).
- Чалавек ён — з.!
- З. ты маё!
|| памянш.-ласк. золатка, ✂ і золатца, ✂.
|| прым. залаты, ✂.
- З. пясок.
- З. запас.
- З. прызёр (хто атрымаў залаты медаль).
- Залатыя горы абяцаць каму-н. (абяцаць вялікія даброты, багацце).
золата... (а таксама залата...)
Першая частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню:
- слову золата, напр. золатаздабыча, золаташукальнік;
- слову залаты, напр. золатавалосы, золатагаловы.
золатапрамысловасць, ✂, ж.
Галіна горнай прамысловасці, якая занята здабычай золата.
|| прым. золатапрамысловы, ✂.
золаташукальнік, ✂, м.
Чалавек, які займаецца адшукваннем і распрацоўкай залатых радовішчаў, россыпаў.
|| прым. золаташукальніцкі, ✂.
золкі, ✂.
Сыры, пранізліва халодны (пра надвор’е, вецер, дождж).
|| наз. золкасць, ✂.
золь, ✂, ж.
Сырое, пранізлівае халоднае надвор’е.