Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

збавіцель, ✂, м.

Той, хто збаўляе каго-н. ад каго-, чаго-н., выратавальнік.

|| ж. збавіцелька, ✂.

|| прым. збавіцельскі, ✂.

збавіцца, ✂; зак.

Выратавацца, пазбегнуць; сумець вызваліцца ад каго-, чаго-н.

  • З. ад смерці.
  • З. ад лішніх клопатаў.

|| незак. збаўляцца, ✂.

збавіць​1, ✂; зак.

  1. Адняць частку чаго-н. з мэтай змяншэння (цаны, колькасці і пад.); некалькі зменшыць, убавіць.

    • З. дзесяць рублёў з агульнай сумы.
    • З. крок (пайсці цішэй).
  2. Пахудзець.

    • З. у вазе.
  3. Зменшыць сілу чаго-н.

    • З. тон.
    • З. газ.

|| незак. збаўляць, ✂.

|| наз. збаўленне, ✂ і збаўка, ✂.

збавіць​2, ✂; зак.

Выратаваць, даць пазбегнуць чаго-н.

  • З. ад смерці.
  • З. душу ад пакут.

|| незак. збаўляць, ✂.

збаёдаць, ✂; зак. (разм.).

  1. Марна патраціць.

    • З. усе грошы.
  2. Загубіць, знішчыць,

  3. чалавека.

збажына, ✂, ж., зб.

Агульная назва хлебных злакаў, а таксама зерне хлебных злакаў.

  • Хваляй разбягаецца калгасная з.
  • Мяшкі са збажыной.

збалансаваць, ✂; зак.

  1. гл. балансаваць.

  2. Ураўнаважыць (у 2 знач.), узгадніць, суразмерыць.

    • З. магчымасці.

|| наз. збалансаванасць, ✂.

збалбатнуць, ✂; зак. (разм.).

Сказаць тое, чаго не варта было гаварыць; прагаварыцца ў гутарцы.

  • З. глупства.

збалелы, ✂.

Змучаны болем, пакутамі.

  • Збалелае цела.
  • Збалелае сэрца.

збалець, ✂; зак. (разм.).

Змучыцца, спакутавацца.

  • Збалела матчына сэрца.