Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зжаваць, ; зак.

  1. Пажаваўшы, з’есці.

  2. Сапсаваць жаваннем.

    • Цяля зжавала кашулю.

|| незак. зжоўваць, .

зжаліцца, ; зак.

Праявіўшы, адчуўшы жаласць, зрабіць што-н. патрэбнае, прыемнае для каго-, чаго-н., злітавацца.

  • З. над небаракам.

зжаўцелы, .

Які зжаўцеў, стаў жоўтым.

  • Зжаўцелыя старыя здымкі.

зжахнуцца, ; зак. (разм.).

Раптоўна і моцна спужацца.

зжоўклы, (разм.).

Тое, што і зжаўцелы.

  • Зжоўклая трава.

зжынаць, ; незак.

Тое, што і жаць.

зжыцца, ; зак.

  1. Жывучы разам, звыкнуцца, здружыцца.

    • З. з новымі таварышамі.
  2. перан., з чым. Прывыкнуць.

    • З. з абставінамі.
    • З. з вобразам (пра акцёра: пераўвасобіцца ў мастацкі вобраз).

|| незак. зжывацца, .

зжыць, ; зак.

  1. каго (што) з чаго і без дапаўнення. Стварыўшы невыносныя ўмовы, не даць жыць каму-н. дзе-н.

    • Зжылі злоснікі добрага чалавека.
    • З. са свету (змучыць чым-н.).
  2. Пазбавіцца ад чаго-н., выкараніць у сабе што-н.

    • З. недахопы.
  3. Пражыць (жыццё, многа гадоў і пад.).

    • Чалавек жыццё зжыў і розуму не набраўся.

|| незак. зжываць, .