Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зябкі, ✂.

  1. Халодны, сцюдзёны.

    • Пацягнуў з. вецер.
    • Была буйная зябкая раса.
  2. Адчувальны да сцюжы.

    • У яго змалку былі зябкія рукі.

|| наз. зябкасць, ✂.

зябліва, ✂, н.

  1. Узаранае з восені поле пад веснавую сяўбу.

    • Сеяць па зябліву.
  2. Асенняе ўзорванне поля.

    • Аратыя паехалі на з.

|| прым. зяблевы, ✂.

зябліць, ✂; незак.

Араць пад зябліва.

  • З. іржэўнік.

зябнуць, ✂; незак.

Мерзнуць, вельмі моцна адчуваць холад.

  • Рукі зябнуць.

|| зак. азябнуць, ✂.

зяваць, ✂; незак.

  1. Тое, што і пазяхаць.

    • З. увесь вечар.
  2. Быць няўважлівым, неабачлівым; упускаць зручны выпадак.

    • З. фігуру за фігурай.

|| зак. празяваць, ✂.

|| аднакр. зяўнуць, ✂.

|| наз. зяванне, ✂.

зявок, ✂, м. (разм.).

Недагляд, промах.

  • З. гульца.

зязюля, ✂, ж.

Лясная пералётная птушка, якая звычайна не ўе гнязда і кладзе яйкі ў чужыя гнёзды.

|| прым. зязюлін, ✂.

  • З. лён (назва расліны сямейства гваздзіковых; куколь).

зяленіва, ✂, н.

  1. зб. Зялёная трава, расліннасць, зеляніна.

    • Нарваць зяленіва свінням.
  2. Зялёны колер чаго-н.

зялёна-...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. зялёны (у 1 знач.), з зялёным адценнем, напр. зялёна-блакітны, зялёна-буры, зялёна-жоўты, зялёна-карычневы;
  2. зялёны (у 1 знач.), у спалучэнні з іншым асобным колерам, напр. зялёна-белы, зялёна-чырвоны.

зялёнка​1, ✂, ж.

Ядомы грыб з пласціністай зялёнай шапкай.

  • Зялёнкі — самыя познія грыбы восені.