Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зыб, , м.

Лёгкае хістанне воднай паверхні, рабізна на ёй.

  • Азёрны з.

зыбавіца, , ж. (разм.).

Тое, што і зыб.

зыбацца, ; незак. (разм.).

Гушкацца, то падымаючыся, то апускаючыся.

  • З. на нагах.
  • Лодка зыбаецца на вадзе.
  • Кладка зыбаецца.

|| аднакр. зыбануцца, і зыбнуцца, .

|| наз. зыбанне, .

зыбаць, ; незак. (разм.).

Калыхаць у зыбцы; гайдаць.

  • З. дзіця.
  • Хвалі зыбаюць човен.

|| аднакр. зыбануць, і зыбнуць, .

|| наз. зыбанне, .

зыбка, , ж.

Калыска, падвешаная на гнуткай жэрдцы, прымацаванай да столі.

  • Калыхаць у зыбцы.

зыбкі, .

  1. Які можа зыбацца, гушкацца, гнуткі.

    • Зыбкае балота.
    • Зыбкая кладка.
  2. Які знаходзіцца ў стане лёгкага руху, хістання.

    • Зыбкая паверхня возера.

|| наз. зыбкасць, .

зыбун, , м. (разм.).

  1. Зыбкі грунт.

  2. толькі -оў.

    • Рухомыя зыбучыя пяскі.

зыбучы, .

Тое, што і зыбкі.

  • Зыбучыя пяскі.

|| наз. зыбучасць, .

зызнуць, ; незак. (разм.).

Ацякаць, набракаць.

  • Рукі зызнуць.

зык, , м.

Рэзкі адрывісты гук, выкрык.

  • Аднекуль даносіўся трывожны з.