Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

здабытак, ✂, м.

  1. Маёмасць, уласнасць; тое, што непадзельна стала чыім-н. набыткам.

    • Сялянскія здабыткі.
    • Творчасць Янкі Купалы стала здабыткам сусветнай культуры.
  2. Дасягненні ў развіцці чаго-н.

    • Мастацкія здабыткі.
  3. Здабытая рэч, прадмет і пад.

    • Паляўнічы з.
  4. Вынік множання.

здабытчык, ✂, м.

  1. Той, хто займаецца здабычай чаго-н.

    • З. нафты.
  2. Чалавек, які здабывае сродкі на жыццё (разм.).

|| ж. здабытчыца, ✂.

|| прым. здабытчыцкі, ✂.

здабыць, ✂; зак.

  1. Дастаць, набыць.

    • З. цяслярны інструмент.
    • З. каштоўныя звесткі.
  2. Дастаць з нетраў зямлі.

    • З. каменны вугаль.
    • З. нафту.
  3. перан. Дабіцца чаго-н. шляхам барацьбы, настойлівасці, працы і пад.

    • З. славу.
    • З. перамогу ў баях.

◊

  • Здабыць корань — у матэматыцы: выканаць дзеянне, адваротнае ўзвядзенню ў ступень.

    • З. корань з ліку.

|| незак. здабываць, ✂.

|| наз. здабыча, ✂.

  • Адправіцца на здабычу (на паляванне, на промысел).

здабыча, ✂, ж.

  1. гл. здабыць.

  2. Тое, што здабыта, набыта.

здабычлівы, ✂ (разм.).

Удачлівы ў здабычы.

  • З. рыбалоў.

|| наз. здабычлівасць, ✂.

здавальненне, ✂, н.

Тое, што і задавальненне.

здавальняючы, ✂.

  1. Даволі добры, які задавальняе пэўныя запатрабаванні.

    • З. адказ.
    • Работа выканана здавальняюча (прысл.).
  2. здавальняюча, нескл., н. Адзнака, якая абазначае самую нізкую станоўчую ацэнку ведаў.

    • Здаць экзамен на здавальняюча.

здавацца, ✂; незак.

  1. гл. здацца​2.

  2. у знач. пабочн. здаецца, здавалася. Як быццам, нібыта, відаць.

    • Здаецца, Вас, калега, можна павіншаваць.
    • Гэтаму дажджу, здавалася, не будзе канца.

здаволены, ✂.

Тое, што і задаволены.

|| наз. здаволенасць, ✂.

здаволіцца, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і задаволіцца.

|| незак. здавальняцца, ✂ і здавольвацца, ✂.