Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

здрабнелы, .

Які здрабнеў, дробны, схуднелы.

  • З. твар.
  • Здрабнелая жывёла.

здравіца, , ж. (высок.).

Тост за здароўе.

  • З. ў гонар пераможцаў.

здрада, , ж.

  1. Здрадніцтва інтарэсам радзімы, пераход на бок ворага.

    • З. радзіме.
  2. Парушэнне вернасці каму-, чаму-н.

    • З. сябру.
    • З. ідэалам.

здрадзіць, ; зак.

  1. Перайсці на бок ворага, прадаць.

    • З. радзіме.
  2. Парушыць вернасць.

    • З. сябру.
    • З. сабе (зрабіць што-н. насуперак сваім перакананням).
  3. перан., каму. Перастаць служыць; аслабець (пра сілы, здольнасці, пачуццёвыя ўспрыманні).

    • Памяць здрадзіла ёй.
    • Сілы здрадзілі спартсмену.

|| незак. здраджваць, .

здрадлівы, .

  1. Які можа здрадзіць, прадажны.

    • З. чалавек.
  2. Які заключае ў сабе здраду, з’яўляецца здрадай.

    • З. учынак.
  3. перан. Падманлівы, каварны, які ўтойвае ў сабе што-н. непрыемнае.

    • Здрадлівая ўсмешка.
    • З. лёд.

|| наз. здрадлівасць, .

здраднік, , м.

Той, хто здрадзіў каму-, чаму-н., прадаў каго-, што-н.

  • З. народа.

|| ж. здрадніца, .

|| прым. здрадніцкі, .

здрадніцтва, , н.

Паводзіны, учынкі здрадніка.

здранцвелы, .

Які страціў адчувальнасць, гібкасць, адзеравянелы.

  • Здранцвелыя ад холаду пальцы.
  • Быць у здранцвелым стане (таксама перан.).

|| наз. здранцвеласць, .

здраўніца, , ж.

Агульная назва санаторыяў, дамоў адпачынку.

  • Дзіцячая з.

здрахлелы, .

Слабы, хілы ад старасці або спарахнелы, струхнелы.

  • З. чалавек.
  • Здрахлелая хата.