Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

здоба, , ж.

  1. Тлушч, цукар і яйкі, што дабаўляюцца ў цеста.

    • Дабавіць здобы ў цеста.
  2. зб. Вырабы са здобнага цеста.

    • Напячы здобы.

здобны, .

Прыгатаваны на малацэ, масле, яйках і пад.

  • Здобная булка.

здобрыцца, ; зак. (разм.).

Тое, што і раздобрыцца.

здолець, ; зак.

  1. з інф. Быць у стане зрабіць, выканаць што-н.

    • Я здолею рашыць гэту задачу.
  2. з інф. Атрымаць магчымасць зрабіць што-н. пры пэўных абставінах.

    • Учора я не здолеў паехаць.
  3. Адолець, асіліць.

    • Агульнымі намаганнямі ўсё можна з.

здольнасць, , ж.

  1. Прыродны дар, таленавітасць.

    • Чалавек з вялікімі здольнасцямі.
  2. Уменне, а таксама магчымасць утвараць якія-н. дзеянні.

    • З. рухацца.
    • Прапускная з. дарог.
    • Пакупная з. насельніцтва.

здольны, .

  1. Які мае здольнасці да чаго-н., таленавіты.

    • З. інжынер.
    • З. да матэматыкі.
  2. Які можа што-н. зрабіць; які валодае пэўным уменнем.

    • З. да ўсякай работы.
    • Гэты чалавек на ўсё з. (ні перад чым не спыніцца).

здор, , м.

Нутраное свіное сала.

  • Мазаць бліны здорам.

|| прым. здоравы, .

здорава, прысл. (разм.).

  1. Вельмі моцна.

    • Ну і з. ж бухаюць гарматы.
  2. Вельмі добра, выдатна.

    • Зроблена з.

здохлы, .

  1. Тое, што і дохлы.

    • Здзіраць скуру са здохлага каня.
  2. перан. Слабы,; кволы (разм.).

    • Чаго ён такі з. ў вас?

|| наз. здохласць, .