Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

здубянелы, (разм.).

Які страціў рухомасць, адчувальнасць ад холаду; зацвярдзелы, адубянелы. Здубянелыя на марозе рукі.

  • З. ад сырасці плашч.

|| наз. здубянеласць, .

здубянець, ; зак. (разм.).

Страціць рухомасць, адчувальнасць ад холаду; зацвярдзець, адубянець.

  • Ногі здубянелі.
  • Адзежа на ім здубянела.

здужаць, ; зак. (разм.).

  1. Узяць верх у барацьбе, бойцы; перамагчы.

    • Бароўся з тым, каго мог з.
  2. што і з інф. Справіцца з тым, што патрабуе вялікіх фізічных намаганняў, многа працы.

    • Здужаў падняць на плечы мех.
  3. перан. Засвоіць, зразумець (разм.).

    • З. курс фізікі.

|| незак. здужваць, .

здураваць, ; зак. (разм.).

Сказаць, зрабіць якое-н. глупства, дурасць.

  • Я здураваў, што сам не схадзіў на нараду.

здурнелы, (разм.).

Які здурнеў, страціў розум.

здуру, прысл. (разм.).

Па глупству, непаразуменню.

  • З. прагаварылася.

здушаны, .

Пра голас, гукі і пад.: прыглушаны, аслаблены.

  • З. плач.

|| наз. здушанасць, .

здушыць, ; зак.

Душачы, сціснуць з сілай.

  • З. каго-н. у натоўпе.
  • Спазмы здушылі горла.
  • Сум балюча здушыў сэрца (перан.).

|| незак. здушваць, .