Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

злабадзённы, ✂.

Істотны для дадзенага моманту, надзённы.

  • Злабадзённае пытанне.

|| наз. злабадзённасць, ✂.

злавацца, ✂; незак.

Адчуваць злосць.

|| зак. узлавацца, ✂ і раззлавацца, ✂.

злаваць, ✂; незак.

  1. Абуджаць злосць у каго-н.

  2. Тое, што і злавацца.

|| зак. узлаваць, ✂ і раззлаваць, ✂.

злавесны, ✂.

Які прадвяшчае няшчасце, зло.

  • Злавесная цішыня.
  • Злавесныя прыметы.

злагада, ✂, ж. (разм.).

Згода, дружныя адносіны.

  • Жыць у злагадзе.

зладжаны, ✂.

  1. Такі, у якім дасягнута ўзаемная згода, дружны.

    • Зладжаная работа.
  2. Стройны, гарманічны.

    • Зладжаныя спевы.

|| наз. зладжанасць, ✂.

зладзеяваты, ✂.

Падобны на зладзейскі, хітры.

  • Зладзеяватая ўхмылка.

|| наз. зладзеяватасць, ✂.

зладзіць, ✂; зак.

  1. Зрабіць, пабудаваць.

    • З. калёсы.
    • 3 банкет (перан.).
  2. Прыйсці да згоды, справіцца з кім-, чым-н.

    • Мы з ім зладзім.
    • З. з дзецьмі.
  3. Зрабіць узгодненым, стройным.

    • З. галасы.

|| незак. зладжваць, ✂.

зладзюга, ✂, м. (разм. пагард.).

Тое, што і злодзей.

злажыцца, ✂; зак.

  1. Сабраць грошы на якую-н. агульную справу, скласціся (у 5 знач.).

  2. Узяўшы стрэльбу, прыцэліцца.

    • З. і стрэліць.
  3. Налаўчыцца, прызвычаіцца.

    • З. ў рабоце.

|| незак. складацца, ✂ і складвацца, ✂.