Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зло, ✂, н.

  1. Усё шкоднае, благое; проціл. дабро.

    • Рабіць з. каму-н.
    • Адплаціць злом за дабро.
  2. Бяда, няшчасце, непрыемнасць.

    • Знайсці віноўніка, што прычыніў такое з.
  3. Прыкрасць, злосць (разм.).

    • З. ўзяло.

злоба, ✂, ж.

Тое, што і злосць (у 1 знач.).

◊

  • Злоба дня — тое, што асабліва актуальнае, важнае сёння.

злодзей, ✂, м.

  1. Той, хто крадзе, займаецца крадзяжом.

    • Злавіць злодзея.
  2. Ужыв. як лаянкавае слова (разм.).

    • Што ж ты, з., тут натварыў!

|| ж. зладзейка, ✂.

|| прым. зладзейскі, ✂.

зложніца, ✂, ж. (спец.).

Форма, якая запаўняецца расплаўленым металам для атрымання злітка.

злом, ✂, м.

  1. Месца пералому, разлому.

  2. Круты паварот.

    • З. ракі.

◊

  • На злом галавы (разм.) — тое, што і на скрут галавы (гл. скрут).

зломак, ✂, м.

  1. Непрыгодная, паламаная рэч або адламаны кавалак чаго-н.

  2. Пра слабага, надарванага чалавека (звычайна з адмоўем; разм.).

    • Бацька дужы, і сын не з.

злоснік, ✂, м.

Чалавек, які мае зло на каго-н., вораг.

  • Сябры і злоснікі.

|| ж. злосніца, ✂.

|| прым. злосніцкі, ✂.

  • Злосніцкія нагаворы.

злосны, ✂.

  1. Поўны злосці, нядобразычлівасці.

    • З. паклёп.
    • Злосныя намеры.
  2. Сярдзіты, куслівы, злы (пра жывёл).

    • З. сабака.
  3. Свядома нядобрасумленны.

    • З. банкрут.
  4. Закаранелы ў чым-н. заганным.

    • З. парушальнік дысцыпліны.

|| наз. злоснасць, ✂.

злосць, ✂, ж.

  1. Пачуццё варожасці, жаданне прычыняць зло.

    • Не мець злосці на каго-н.
  2. Пачуццё гневу, раздражнення.

    • Гаварыць са злосцю.
    • З. разбірае каго-н.

злоты, ✂, м.

Грашовая адзінка ў Польшчы.